АВЕН. Займіцеся духоўным развіццём і самаадукацыяй. Зараз вам можа адкрыцца нешта новае і важнае пра сябе і пра мэты, якія вы перад сабой ставіце. У пятніцу можа адбыцца сустрэча са старымі сябрамі. Нядрэнна было б зрабіць ім якія-небудзь прыемныя падарункі. Скорыце ўсіх сваім талентам апавядальніка, будзеце вызначацца красамоўствам, лёгка і даходліва выказваць свае думкі.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні пажадана заняцца рашэннем бягучых праблем. Не давайце волю беспадстаўным сумневам. Вам цяпер катэгарычна проціпаказаны фанатызм у любых жыццёвых аспектах. Ведайце меру: нястрымнае імкненне да мэты, якой бы яна ні была, нічога добрага не абяцае. У сераду можа спатрэбіцца парада кампетэнтнага чалавека. Пятніца — удалы дзень для дзелавых сустрэч і вядзення няпростых перамоў.
БЛІЗНЯТЫ. Вам цалкам па сілах стварыць вакол сябе гарманічную абстаноўку і дарыць навакольным людзям цяпло і радасць. Раскажыце блізкім пра свае планы, тым самым вы зробіце яшчэ адзін крок да іх рэалізацыі. У чацвер стануць зразумелымі перспектывы на найбліжэйшую будучыню. Наперадзе шматабяцальныя прапановы, але поспех не прыплыве ў рукі сам, вы павінны праявіць актыўнасць.
РАК. Усе вашы праекты на гэтым тыдні стануцца паспяховымі. Нядрэнны час для таго, каб падняцца па кар'ернай лесвіцы. Упэўненасць у сваіх сілах дазволіць дасягнуць жаданага. У чацвер будзьце мэтанакіраванымі і не мяняйце свае планы. На гэты дзень пажадана не прызначаць сур'ёзных дзелавых сустрэч. У выхадныя адпачніце ад клопатаў і праблем.
ЛЕЎ. У першую палову тыдня лепш не пачынаць нічога новага, завяршайце неадкладныя справы і выпраўляйце памылкі, якія могуць раптам выявіцца. Паспрабуйце не заблудзіцца ў сваіх фантазіях, своечасова суадносьце іх з рэальнасцю, тады вашым планам нічога не пагражае. У выхадныя не забывайце пра блізкіх людзей, ім неабходныя ваша ўвага і дапамога.
ДЗЕВА. У панядзелак не спакушайцеся лёгкім заробкам, гэтым можна толькі стварыць хаос на сваёй асноўнай рабоце. У аўторак з'явіцца шанц бліснуць сваімі талентамі, не выпускайце спрыяльны момант. Зараз лепш дзейнічаць старымі выпрабаванымі метадамі, прасоўвацца да жаданай мэты крок за крокам. Выхадныя добра было б прысвяціць вырашэнню хатніх праблем.
ШАЛІ. На гэтым тыдні ваша душа будзе патрабаваць рамантыкі, у той час як зоркі настойліва рэкамендуюць праявіць як мага большую практычнасць ва ўсіх галінах. Лёс можа даць шанц вырашыць шматлікія праблемы. Вам зусім не перашкодзіць пачуццё меры, у тым ліку ў рабоце. У любых справах шукайце для сябе карысць, альтруізм не прынясе толку ні вам, ні таму, для каго будзеце старацца. Але і вам давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.
СКАРПІЁН. Можаце дасягнуць любой мэты, галоўнае — зразумець, што менавіта вам патрэбна. На гэтым тыдні давядзецца прымаць важныя рашэнні і пажынаць іх плады. Супрацоўніцтва з партнёрамі з іншых гарадоў паступова наладжваецца, магчымая паездка, сустрэча і важныя дамоўленасці. У сераду запаветнае жаданне споўніцца, толькі не перашкаджайце лёсу. У пятніцу будзьце асабліва ўважлівыя да дзяцей і родных, стрымлівайце прыступы раздражняльнасці. У нядзелю дазвольце сабе маленькія радасці.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы параўнальна лёгка вырашыце ўсе пытанні, адкладзеныя ў доўгую скрыню. Прыйшоў час паказаць, чаму вас навучыла жыццё. Аднак будзьце асцярожныя, не паддавайцеся спакусе падвергнуць жорсткай крытыцы ўсё і ўсіх. Асабліва шкодна будзе нападаць на калег па рабоце. Лепш шукайце іншыя падыходы. У другой палове тыдня магчымы новы паспяховы рывок да вызначанай мэты.
КАЗЯРОГ. Аснова вашай паспяховасці на гэтым тыдні — гэта правільнае выкарыстанне сяброўскіх і роднасных сувязяў, гарманічныя адносіны з навакольнымі і добра наладжаныя каналы інфармацыі. Бадзёрасць духу і яснасць думак стануць вашымі відавочнымі перавагамі. Чацвер — спрыяльны дзень для ўладкавання на новую работу. Рух наперад і кар'ерны рост вам будуць забяспечаны.
ВАДАЛІЎ. Надыходзіць даволі ўдалы ў эмацыянальным плане тыдзень. Вы настроены пазітыўна. У панядзелак сцеражыцеся чужых парад, не выключана, што іх будуць даваць скрытыя нядобразычліўцы. У сераду будзеце як ніколі лёгкія на ўздым, але лепш большую частку часу прысвяціць завяршэнню неадкладных спраў. У пятніцу падумайце, што б вы хацелі змяніць, у найбліжэйшай будучыні з'явіцца такая магчымасць.
РЫБЫ. Прыслухайцеся да сябе, і зразумееце, як дзейнічаць у складанай сітуацыі, важна толькі не сякчы з-за пляча. Аўторак парадуе добрымі навінамі. Калі ў пятніцу паступіць цікавая прапанова, не адмаўляйцеся, бо ад гэтага, магчыма, будзе залежаць ваша кар'ера ў найбліжэйшай будучыні. Вашы ідэі прыцягнуць да вас новых шчырых сяброў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen