Мінпрыроды распрацавала рэкамендацыі па паводзінах пры сустрэчы з дзікімі жывёламі. Гэта работа праведзена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук і грамадскасцю. Рэкамендацыі распрацаваны для насельніцтва.
Так, гаворка ідзе пра наступныя парады: «Памятку паводзінаў пры сустрэчы з дзікімі жывёламі», «Як папярэдзіць псаванне маёмасці людзей дзікімі жывёламі», «Асноўныя асаблівасці паводзінаў пры сустрэчы з мядзведзем», «Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікай жывёлай».
Усе гэтыя рэкамендацыі можна ўбачыць на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Зараз Мінпрыроды сумесна з зацікаўленымі распрацоўвае праект нарматыўнага прававога акта, які б рэгуляваў пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры знаходцы (выяўленні) дзікай жывёлы, якая можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або знаходзіцца ў бядотным становішчы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzikiya-zhyvyoly
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya