Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама:
«Сёлета ў Віцебскай вобласці на развіццё эканомікі плануецца накіраваць 2,2 мільярда рублёў. Прыярытэтнымі будуць праекты па ўводзе ў эксплуатацыю новых тэхналагічных комплексаў у ААТ «Нафтан», завода па выпуску белай бляхі ў Мёрах, будаўніцтве трэцяй чаргі льнокамбіната, буйных жывёлагадоўчых комплексаў і прамысловых аб'ектаў. У фокусе ўвагі знаходзіцца таксама стымуляванне развіцця бізнесу. Сектар прадпрымальніцтва забяспечвае трэць інвестыцый і палову экспарту тавараў вобласці. Летась больш чым у два разы павялічана падтрымка прадпрымальніцтва з абласнога бюджэту. З'явілася каля 400 новых арганізацый па аказанні паслуг насельніцтву ў сферах рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, транспарту, што дазволіла стварыць новыя рабочыя месцы».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert