Сёння ў сталіцы сапраўднае лыжнае свята. Ужо традыцыйная лютаўская «Мінская лыжня» збірае мноства гледачоў і ўдзельнікаў. Бо гэта відовішчна і здорава, тым больш што прыняць удзел могуць усе ахвотныя. Вось і студэнты з Кітая, якіх наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук нядаўна здымаў у Сілічах, запэўнілі яго, што абавязкова паўдзельнічаюць і ў сённяшніх стартах у Вяснянцы.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спартыўнае свята пройдзе на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы 9 лютага, пачнецца ў 10:00 і працягнецца да 16:30, паведамілі «Звяздзе» ў Міністэрстве спорту і турызму.
Такім чынам, праграма свята прадугледжвае:
Падчас біятлоннай эстафетнай гонкі кожны ўдзельнік пройдзе дыстанцыю 3,6 км (тры кругі па 1,2 км) з двума агнявымі рубяжамі. Стральба (пяць стрэлаў без дадатковых патронаў) будзе арганізавана з адлегласці 45 м са становішча лежачы з малакалібернай вінтоўкі па біятлонных мішэнях дыяметрам 11,5 см. За кожную незакрытую мішэнь удзельніку будзе прызначаны адзін штрафны круг (50 м). Вінтоўкі будуць размяшчацца на пазіцыях для стральбы, а стральба весціся пад наглядам інструктара.
Пераможцы і прызёры ў эстафетах вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на праходжанне дыстанцыі чатырма ўдзельнікамі. Найлепшых узнагародзяць медалямі і прызамі, каманды-пераможцы і прызёры атрымаюць кубкі. Усе ўдзельнікі, якія прыйшлі да фінішу, атрымаюць па памятным медалі.
Балельшчыкаў таксама чакае культурна-забаўляльная праграма.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-lyzhnya-0