Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў нядзелю днём даў старт найбуйнейшым у гісторыі краіны грамадзянска-ваенных вучэнням "Двухсотгоддзе Ангастуры-2019", паведамляе ria.ru [1]. У іх возьмуць удзел як узброеныя сілы, так і народнае апалчэнне рэспублікі. Вучэнні пройдуць з 10 па 15 лютага. Адкрываючы іх, Мадура заявіў, што Венесуэла будзе інвеставаць ва ўзбраенне.
"Будзем інвеставаць, каб салдаты, ваенныя і апалчэнцы мелі самае прасунутае ўзбраенне ... Венесуэла будзе мець ад "Іглы" ў руках апалчэння і салдат - да самых сучасных ракет, таму што Венесуэла хоча міру", - сказаў Мадура.
"У нашых узброеных сілах служаць прафесіяналы, гатовыя аддаць жыццё за краіну і яе народ. Аднак яны не адзіная сіла. Галоўная сіла - гэта венесуэльскія грамадзяне... Мы - мірная краіна і ні з кім не варагуем. Аднак хай і іншыя не спрабуюць варагаваць з намі і пагражаць нам ", - сказаў ён, выступаючы перад вайскоўцамі.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/venesuela