Прадпрыемствы Паднябеснай занялі значную частку сусветнага рынку гідраэнергетычнага будаўніцтва.
Доля кітайскіх прадпрыемстваў на сусветным рынку па гідраэнергетычным будаўніцтве склала больш за 70 працэнтаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Пра гэта паведаміў галоўны інжынер кампаніі China Energy Engineering Corporation Хэ Цзяньшэн. За 40 гадоў правядзення ў Кітаі палітыкі рэформаў і адкрытасці кітайская гідраэнергетыка атрымала значнае развіццё па маштабе і тэхналогіях. Па стане на канец мінулага года агульная устаноўленая магутнасць электрастанцый у Кітаі дасягнула каля 350 млн ГВт, гадавы аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі склаў 1,2 трлн кВт/г.
У апошнія гады кітайскія прадпрыемствы паступова заваёўвалі сусветны рынак гідраэнергетычнага будаўніцтва, дзе Кітай ужо стаў адной з канкурэнтаздольных краін у свеце ў галіне гідраэнергетыкі. Дзякуючы перавагам у сферах тэхналогій, кадраў і капіталу, кітайскія прадпрыемствы захапілі больш за 70 працэнтаў замежнага рынку гідраэнергетычнага будаўніцтва, разгарнулі дзейнасць у звыш 140 краінах і рэгіёнах. Колькасць ГЭС, пабудаваных кітайскімі прадпрыемствамі за мяжой, дасягнула 320, а агульная устаноўленая магутнасць склала каля 80 млн ГВт.
Акрамя таго, развіццё кітайскай гідраэнергетыкі спрыяе выхаду кітайскага капіталу за мяжу. Паводле папярэдніх падлікаў, Кітай інвеставаў звыш 200 млрд юаняў у гідраэнергетычныя праекты ў больш чым 40 краінах і рэгіёнах, размешчаных уздоўж “Аднаго паяса, аднаго шляху”.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya