Сталічная служба занятасці правядзе на гэтым тыдні міні-кірмашы вакансій, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
13 лютага міні-кірмаш адбудзецца ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 1 (вул. Я.Коласа, 69). Пра свае вакансіі раскажуць супрацоўнікі Замежнага ўнітарнага прадпрыемства "БелВілесдэн" і філіяла № 3 "Мінскі камбінат сілікатных вырабаў", ААТ "Беларускі цэментны завод".
14 лютага аналагічнае мерапрыемства пройдзе ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 3 (вул. Шчарбакова, 32). У ім возьмуць удзел прадстаўнікі "БелВілесдэн" і ССУ № 3 дзяржаўнага прадпрыемства "Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама".
Час правядзення ўсіх міні-кірмашоў - з 10:00 да 12:00.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/tri-mini-yarmarki-vakansiy-proydut-v-minske-na-etoy-nedele-3/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy