Японскі ордэн Узыходзячага Сонца 15 лютага будзе ўручаны народнай артыстцы Беларусі выкладчыку Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Клары Малышавай. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага, піша БЕЛТА [1].
Гэтай узнагароды беларуска ўдастоена за вялікі ўклад у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама за садзейнічанне ва ўмацаванні сувязі паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі. Клара Малышава не толькі навучала японскіх артыстак у Беларусі, але і праводзіла майстар-класы ў балетных школах у розных гарадах Японіі. Японскім бокам таксама высока ацэнены яе ўклад у паглыбленне ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі ў цэлым.
Клара Малышава стала першым кавалерам японскага ордэна сярод грамадзян Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/japonskij-orden-voshodjaschego-solntsa-15-fevralja-budet-vruchen-belorusskomu-horeografu-malyshevoj-335926-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hareograf
[3] https://zviazda.by/be/tags/tancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaponski-orden-uzyhodzyachaga-sonca
[5] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya