Завяршыўся фінальны этап турніру “Снежны снайпер”, які праходзіў цягам двух дзён у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы”. Арганізатарамі спаборніцтваў выступалі рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя біятлона, Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам.
У рэспубліканскім фінале ў барацьбе за медалі прымалі ўдзел 168 спартсменаў, якія спаборнічалі ў дзвюх дысцыплінах – спрынце і змешанай эстафеце. Хлопцы і дзяўчаты выступалі ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (11-12 гадоў), сярэдняя (13-14) і старэйшая (15-16). Кожная вобласць краіны, а таксама горад Мінск былі прадстаўлены лепшымі біятланістамі.
Пераможцамі спаборніцтваў у агульнакамандным заліку сталі біятланісты з Мінска – у іх на рахунку 6 залатых, 2 срэбныя і 4 бронзавыя медалі.
Узнагароджанне юных біятланістаў праводзіла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, якая пажадала юным спартоўцам поспеху і новых узнагарод.
Андрэй САЗОНАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/snezhny-snayper-0