У Брэсце пры будаўніцтве дарогі ў прыватным сектары выяўленыя чалавечыя рэшткі, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток.
Паблізу вуліцы Прыгранічнай днём 9 лютага ў насыпы грунту мясцовыя жыхары ўбачылі фрагменты касцяных парэштак, пра што паведамілі ў праваахоўныя органы. "Пры будаўніцтве выкарыстоўваецца прывазная зямля. Папярэдне, па колькасці чэрапных каробак, выяўленыя фрагменты астанкаў не менш за шэсць чалавек. Па словах эксперта, на адным з чэрапаў выразна бачны след ад кулявога ранення. Таксама былі знойдзеныя фрагменты вопраткі", - адзначыла Таццяна Каток.
Вырашаецца пытанне аб прызначэнні медыка-крыміналістычнай экспертызы. Спецыялістам трэба ўсталяваць даўнасць пахавання, якой колькасці людзей належаць парэшткі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/chelovecheskie-ostanki-najdeny-pri-stroitelstve-dorogi-v-breste-336155-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest