У Крамлі праанансавалі дзве сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якія пройдуць на гэтым тыдні - 13 і 15 лютага. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта РФ.
"13 лютага ў Сочы Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам", - праінфармавалі ў прэс-службе. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.
"З улікам канструктыўнага развіцця расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы 15 лютага пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт. Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах", - дадалі у Крамлі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/v-kremle-proanonsirovali-dve-vstrechi-lukashenko-i-putina-13-i-15-fevralja-336178-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin