Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2019 года ў параўнанні са снежнем 2018 года склаў 100,9%, са студзенем 2018 га - 105,8%, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2019 года ў параўнанні са снежнем 2018 года склаў 100,7%.
Харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 1,3% у параўнанні са снежнем 2018 года і на 6,2% у параўнанні са студзенем 2018-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,7% у параўнанні са снежнем 2018 года і на 3,7% у параўнанні са студзенем 2018-га. Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў студзені склаў 100,3% да снежня 2018 года і 107,8% да студзеня 2018 га.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/infljatsija-v-belarusi-v-janvare-sostavila-09-336181-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya