«Як чакаецца, сезонны ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў хуткім часе пойдзе на спад, ён прадоўжыцца яшчэ тыдні два. Цяперашні ўзровень, калі рэгіструецца пік захваральнасці на ВРВІ і грып, характэрны для гэтага перыяду. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Брэсцкай вобласці, захваральнасць ніжэйшая за сярэдні ўзровень па краіне, у Гомелі — крыху вышэйшая. У цэлым сітуацыя прагназуемая і кантралюемая. Па выніках эпіднагляду, у пікавыя тыдні вірус грыпу сустракаецца не больш як у 20 працэнтаў усіх захварэлых. У гэтым сезоне прышчэпкі супраць грыпу атрымалі крыху больш за 40 працэнтаў беларусаў. Менавіта вакцынацыя — надзейны спосаб абароны ад грыпу, а таксама цяжкіх формаў рэспіраторных захворванняў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-zhukava