На Століншчыне на рацэ Прыпяць перакуліўся аэраглісер з 11 пасажырамі на борце. Два чалавекі патанулі, паведамляе БЕЛТА [1].
Паведамленне аб няшчасным выпадку паблізу вёскі Семігосцічы паступіла ў дзяжурную частку 11 лютага ў 14.58. На борце аэраглісера турыстычнай базы знаходзіліся 11 чалавек, пасля яго перакульвання 8 апынуліся на лёдзе, трое - у вадзе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы выратавалі мужчыну 1980 года нараджэння, які з агульным пераахаладжэннем арганізма шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
З вады дасталі цела патанулага мужчыны 1972 года нараджэння. Работнікамі ТРВАД праводзіліся работы па пошуку яшчэ аднаго патанулага - 1979 года нараджэння. Яго цела не знойдзена.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/aeroglisser-perevernulsja-na-reke-v-stolinskom-rajone-dva-cheloveka-utonuli-336239-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon