Стан навучэнцаў, шпіталізаваных пасля разні [1] ў стаўбцоўскай школе, палепшылася, паведамляюць [2] «Мінск-Навіны».
Двое школьнікаў застаюцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы, іх стан палепшыўся: цяпер ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.
Нагадаем, дваіх хлопцаў-падлеткаў даставілі ў медустанову з стаўбцкоўскай сярэдняй школы № 2, дзе 11 лютага адбылося двойнае забойства. Раніцай праваахоўнікі атрымалі паведамленне пра напад дзесяцікласніка з нажом на настаўніка і траіх вучняў. У выніку педагог і адзін з хлопчыкаў памерлі, параненых 15-гадовага і 16-гадовага падлеткаў шпіталізавалі. Нападніка, які збег з месца здарэння, затрымалі. Пры гэтым у 15-гадовага хлопца знайшлі нож - верагодную прыладу злачынства.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190211/1549867936-shkolnik-u-stoubcah-napau-z-nazhom-na-nastaunicu-i-dvuh-dzyacey
[2] https://minsknews.by/uluchshilos-sostoyanie-shkolnikov-postradavshih-v-stolbtsovskoy-shkole/
[3] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy