Аплатныя сістэмы Белкарт і Мір (Расія) падпісалі дагавор аб узаемадзеянні. Плануецца, што прыём картак Белкарт на тэрыторыі РФ і картак аплатнай сістэмы Мір на тэрыторыі Беларусі пачнецца у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА [1] ў ЗАТ "Плацежная сістэма Белкарт".
У дагаворы бакі пазначылі свае намеры аб выпуску банкаўскіх плацежных картак Белкарт з чыпам з выкарыстаннем тэхналогій Нацыянальнай сістэмы плацежных карт (аператар аплатнай сістэмы Мір), а таксама аб абслугоўванні картак "Мір" на тэрыторыі Беларусі з дапамогай інфраструктуры банкаў - удзельнікаў аплатнай сістэмы Белкарт. У сваю чаргу карткі аплатнай сістэмы Белкарт будуць прымацца ў інфраструктуры удзельнікаў аплатнай сістэмы Мір і яе партнёраў.
Плацежная сістэма Белкарт створана ў 1994 годзе. З'яўляецца часткай нацыянальнай плацежнай сістэмы Беларусі. Па стане на 1 кастрычніка 2018 года ў звароце знаходзіцца больш за 5,6 млн картак Белкарт. Доля безнаяўных аперацый па картках БелКарт складае 82,22% (па колькасці) і 39,20% (па абароту).
Мір - расійская нацыянальная плацежная сістэма. Яе ўдзельнікамі з'яўляюцца больш за 320 банкаў, выпускам карт Мір займаюцца больш за 150 банкаў. Усяго выпушчана больш за 53 млн карт.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/economics/view/kartochki-belkart-planiruetsja-nachat-prinimat-v-rossii-v-2019-godu-336254-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belkart
[3] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka