На месцы абрушэння сцяны аднаго з будынкаў "Інтэграла", якое адбылося 12 лютага на вул. Казінца, працуюць следчыя, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на Telegram-акаўнт СК.
Зараз устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Як высветлілася, пры правядзенні дэмантажных работ абрушылася цагляная частка будынка. Канструкцыя ўпала на двух працаўнікоў прадпрыемства. У выніку 63-гадовы мужчына загінуў адразу, другі памёр, калі яго везлі ў бальніцу.
У СК ўдакладнілі: на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Пры ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МНС, ДКСЭ і міліцыі праводзіцца агляд.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-meste-obrusheniya-stenyi-odnogo-iz-zdaniy-integrala-rabotayut-sledovateli
[2] https://zviazda.by/be/tags/integral