Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы, праводзячы кадравыя перастаноўкі.
Нагадаем, школьнік напаў [4] з нажом на настаўніцу і трох вучняў. Жанчына і адзін школьнік не выжылі.
«Я суткі аналізую сітуацыю і ўсякага кшталту размовы на гэтую тэму. Хто вінаваты? Усе мы вінаватыя. І справа тут не толькі і не столькі ў інтэрнэце, — падкрэсліў ён. — У нас у школах поўны бардак. Ніколі такога не было — ні ў савецкія часы, нават у пераломны перыяд».
Беларускі лідар заклікаў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё — дзяцей. «А пры разборках гэтай справы трэба на ўсю катушку спытаць, перш за ўсё, у старшыні райвыканкама. Гэта яго школа, — сказаў ён. — І з міністра адукацыі — чаму не навялі парадак у школе. Школа — святое месца, як у царкву трэба ісці ў школу. А ў нас што адбываецца ў школах — сорамна нават публічна гаварыць».
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў да свайго вяртання з камандзіроўкі ў Расію далажыць аб тым, што зроблена па навядзенні парадку. Яго галоўны пасыл: павінна быць жалезная дысцыпліна, а яшчэ “трэба менш глядзець па баках, хто там нас папракае ў розных рэчах, і захаваць стабільнасць, якая сёння ёсць”. Галоўная каштоўнасць — гэта чалавечае жыццё, упэўнены Прэзідэнт.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] http://zviazda.by/be/news/20190211/1549867936-shkolnik-u-stoubcah-napau-z-nazhom-na-nastaunicu-i-dvuh-dzyacey
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy