Гэтая гісторыя адбылася 9 лютага, паведамляе sb.by [1].
Як стала вядома, падлеткі, усе васьмікласнікі, забраліся на тэрыторыю закінутай нафтабазы. Калі яны спрабавалі прабрацца ў адзін з будынкаў, з'явіўся вартаўнік. Ён схапіў аднаго падлетка і павёў у каравульнае памяшканне. Двое школьнікаў ішлі ззаду. Вырашыўшы вызваліць свайго таварыша, адзін дастаў нож і ўдарыў вартаўніка. Нягледзячы на раненне, той хлопца не адпусціў. Усім разам прыйшлося чакаць міліцыі.
Імёны ўсіх школьнікаў ўстаноўлены. СК праводзіць праверку.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-zhabinke-13-letniy-podrostok-ranil-nozhom-storozha-neftebazy-.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal