1. Пры нязначных пашкоджаннях замажце раны садовым варам.
2. Добра загойвае раны адвар ліпавай кары. Ранняй вясной здрабніце 200 г кары, заліце 1 л халоднай вады і кіпяціце на працягу 40 хвілін. Астудзіце, працадзіце і старанна абмажце атрыманай масай раны дрэў. Пашкоджаны штамб абгарніце шчыльнай паперай і завяжыце шпагатам. Павязку не здымайце некалькі месяцаў, пакуль раны не зацягнуцца.
3. Калі гэта не дапамагло, то вазьміце сланечнікавы алей, давядзіце да кіпення, затым астудзіце, дадайце ў яго дзёгаць і старанна змяшайце. Наносьце атрыманы раствор на пашкоджаны ствол 3 разы на дзень. Ужо праз некалькі дзён такое алейнае покрыва ператворыцца ў новы пласт кары.
4. Дрэвы, якія моцна пацярпелі ад мышэй, вясной «рэанімуюць» з дапамогай прышчэпкі мастком: некалькі чаранкоў, зрэзаных з сярэдняй або верхняй часткі кроны і абавязкова са здаровай драўнінай, устаўце за кару так, каб адзін канец чаранка размяшчаўся вышэй раны, а другі — ніжэй. У такім становішчы надзейна іх замацуйце, абмажце садовым варам, зверху абкладзіце вільготным мохам і прыкрыйце мешкавінай. Чаранкі будуць забяспечваць рух соку па ствале дрэва, і расліна не загіне.
5. Калі яблыня пашкоджана настолькі, што выратаваць яе немагчыма, спілуйце ствол на 1—2 см вышэй самай ніжняй пупышкі. З яе вясной разаўецца новы парастак. Месца зрэзу замажце садовым варам. Такая працэдура называецца «зрэз ствала на зваротны рост». Яе рэкамендуецца праводзіць для дрэў, якія старэйшыя за 5 гадоў.
Ірына Тамковіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka