З 13 па 15 лютага на базе філіяла “Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі” Універсітэта грамадзянскай аховы МНС Беларусі пройдзе X першынство Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства (БФСТ) "Дынама" па пажарна-ратавальным спорце сярод юнакоў і юніёраў і V першынство БФСТ "Дынама" па пажарна-ратавальным спорце сярод дзяўчат, юніёрак і жанчын.
У першы дзень спаборніцтваў у “Пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі” паспаборнічаюць дзяўчыны, юніёркі і жанчыны. 14 лютага ў той жа дысцыпліне сваё майстэрства прадэманструюць юнакі і юніёры, а дзяўчаты, юніёркі і жанчыны выявяць лепшых ва “Уздыме па штурмавой лесвіцы на 2-й паверх вучэбнай вежы”.
У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены-юнакі і юніёры таксама выявяць наймацнейшых ва “Уздыме па штурмавой лесвіцы на 2-й і 3-й паверхі вучэбнай вежы”. Па заканчэнні першынства пройдзе маляўнічая цырымонія закрыцця.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazharna-vyratavalny-sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns