Рыбны кірмаш пройдзе 16 і 17 лютага ў Першамайскім раёне сталіцы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на ДА "Белводгас".
Беларускія рыбгасы разгорнуць гандаль каля гандлёвага цэнтра на вул. Каліноўскага, 55. На кірмашы можна будзе набыць вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты, кансервы і жывую сажалкавую рыбу (карп, таўсталобік, амур, шчупак, фарэль, асетр).
Пакупнікоў чакаюць з 9 да 16 гадзін.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/ryibnaya-yarmarka-razvernetsya-v-vyihodnyie-v-minske/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybny-kirmash