Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі 49-гадовага раней судзімага жыхара Гомельскай вобласці, які ўкраў у мінчанкі з кашалька тысячу долараў.
У міліцыю звярнулася дзяўчына, якая паведаміла, што, калі яна знаходзілася ў кавярні па вуліцы Бабруйскай, у яе з кашалька была ўкрадзена буйная сума грошай. Яна растлумачыла, што збіралася з'ехаць у Маскву. Незадоўга да таго, што адбылося, з ёй на вуліцы пазнаёміўся мужчына, з якім яны зайшлі ў кавярню. Там ўжывалі алкагольныя напоі, пры гэтым дзяўчына неаднаразова перадавала мужчыну свой кашалёк, каб ён размяняў грошы, купіў ёй кавы. Убачыўшы ў кашальку буйную суму грошай, каля дзвюх тысяч долараў, зламыснік скарыстаўся момантам і ўкраў тысячу з іх, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска.
Пасля таго як маладыя людзі разышліся, мужчына паехаў на таксі ў Жлобін, а дзяўчына выявіла прапажу і адразу ж звярнулася ў міліцыю. Праз суткі зламыснік быў затрыманы. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ўкрадзеныя грошы мужчына паспеў патраціць на ўласныя патрэбы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/kavyarnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kuryoz