Карпаратыўныя аблігацыі з першага сакавіка ў парадку размяшчэння і пагашэння павінны выкарыстоўваць толькі беларускія рублі.
Беларусбанк змяніў умовы продажу насельніцтву карпаратыўных валютных аблігацый. У чым сэнс змен? Гэтыя каштоўныя паперы маюць намінальны кошт — 1 тысячу долараў. Усё быццам бы зразумела, але... Цяпер у графе «Парадак размяшчэння» значыцца, што да першага дня вясны валютную аблігацыю будуць прадаваць кліентам за наяўныя долары, а пазней — за беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка краіны.
Дарэчы, выплата працэнтнага даходу і пагашэнне каштоўных папер будзе ажыццяўляцца ў рублях па курсе на дату пагашэння. Але, самае галоўнае, зараз і пры датэрміновым выкупе валютных аблігацый уладальнік атрымае за іх суму грошай па бягучым кошце каштоўных папер на дату датэрміновага выкупу ў рублях па курсе. Атрымліваецца, што валютныя аблігацыі толькі будуць называцца такімі, а на самай справе валюта застаецца толькі ў найменні, а не ў наяўнасці.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/valyutnyya-abligacyi-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-rubel