Яе ўзначаліць кіраўнік групы дружбы «Францыя — Беларусь» Сената Францыі Шарль Генэ.
Візіт адбудзецца па ініцыятыве беларускага боку і будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у лістападзе мінулага года падчас сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.
Як паведаміў «МС» старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі Віктар СІРЭНКА, візіт французскіх парламентарыяў запланаваны на 15—19 красавіка бягучага года.
Нагадаем, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і група дружбы «Францыя—Беларусь» у Сенаце Францыі. Дзейнасць гэтых груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.
Як падкрэсліў суразмоўнік, гэты візіт можна назваць знакавым не толькі для міжпарламенцкіх узаемаадносін, але і для краіны ў цэлым.
На нядаўняй сустрэчы Віктара Сірэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дзідзье Канесам абмяркоўвалася праграма планаванага візіту французскіх парламентарыяў, у якой адлюстраваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя афіцыйных сустрэч у Савеце Рэспублікі і Міністэрстве замежных спраў, запланавана знаёмства з экспартным і інвестыцыйным патэнцыялам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, а таксама прапрацоўваецца магчымасць візіту на Гродзеншчыну: адным з пунктаў значыцца Шчучын, дзе ў гады Першай сусветнай вайны знаходзіўся лагер для ваеннапалонных. Сто гадоў таму ў ім утрымліваўся ў ліку іншых афіцэраў капітан французскай арміі Шарль дэ Голь, які пасля стаў генералам і Прэзідэнтам Францыі.
— Асаблівая ўвага падчас візіту будзе аддадзена ўмацаванню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і ролі парламенцкага вымярэння ў пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязяў і інвестыцыйнага партнёрства паміж краінамі, — адзначыў суразмоўнік.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne