Да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана тэлеканал АНТ падрыхтаваў адмысловы дакументальны фільм «Суровая памяць Афгана». Ідэя рэалізаваць такі праект узнікла яшчэ летам мінулага года, а здымкі пачаліся ў лістападзе і доўжыліся некалькі месяцаў.
Як расказвае аўтар фільма Тэнгіз Думбадзэ, у гэтых відэаўспамінах перапляліся лёсы розных удзельнікаў ваенных дзеянняў на афганскай зямлі: «Адзін з такіх людзей — Віктар Шэйман, які на працягу двух гадоў пад Кандагарам камандаваў 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай... Мы пабывалі ў Афганістане і сустрэліся з відавочцамі падзей, якія адбываліся 30 гадоў таму. Камусьці можа падавацца неверагодным, але жыхары гэтай краіны сёння з настальгіяй згадваюць 80-я і прысутнасць савецкіх войскаў, бо, нягледзячы на ўсе складанасці, на той час будаваліся школы, заводы, дарогі, у людзей была работа...»
Пра тое, як жыве Афганістан праз 30 гадоў і якім помняць яго былыя савецкія ваеннаслужачыя і тамтэйшае мірнае насельніцтва, фільм раскажа ўжо сёння ўвечары, а таксама ў наступную суботу — 16 лютага, у 16.20.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота пададзена тэлеканалам
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen