Сёння трыццаты раз мы адзначаем Дзень вываду кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана.
На мемарыяльным «Востраве слёз» пройдзе традыцыйны мітынг-рэквіем і сустрэча аднапалчан-афганцаў.
А ўчора ў мінскім храме-помніку Усіх Святых маліліся за спачын загінулых, якія аддалі сваё маладое жыццё ў далёкай краіне, за здароўе воінаў, якім пашчасціла вярнуцца на Радзіму, удоваў і маці, якія страцілі сваіх родных. Сярод прысутных на набажэнстве былі Павел Шацько, Васіль Ліцвінка, Ігар Ліцвінскі і іншыя ветэраны афганскай вайны.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pamyaci-voinau-internacyyanalistau-0