Адкрыты асабіста-камандны турнір "Кубак жалезнага льва" збярэ 13 красавіка аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве, піша БЕЛТА [1] са спасылкай на Беларускую федэрацыю бодзібілдынгу і фітнесу.
Спаборніцтвы пройдуць у Палацы культуры вобласці. Акрамя беларускіх атлетаў у турніры возьмуць удзел госці з расійскіх гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў васьмі намінацыях.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць медалямі, кубкамі і падарункамі ад партнёраў турніру. Трэнерам пераможцаў таксама ўручаць медалі.
Арганізатарам спаборніцтваў выступае Беларуская федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/otkrytyj-turnir-po-bodibildingu-i-fitnesu-projdet-v-mogileve-336711-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fitnes
[3] https://zviazda.by/be/tags/bodzibildyng