У метрапалітэне на платформах і ў вестыбюлях станцый «Купалаўская» і «Кастрычніцкая» ужо ёсць бясплатны Wi-Fi, паведамляюць [1] "Мінск-Навіны".
У Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый галоўны інжынер ГП «Мінскі метрапалітэн» Ігар Шастакоў удакладніў, што да II Еўрапейскіх гульняў такая паслуга з'явіцца яшчэ на 6 станцыях падземкі.
- Бясплатным Wi-Fi будуць аснашчаны станцыі «Пятроўшчына», «Плошча Леніна», «Уручча», «Першамайская», «Няміга», «Аўтазаводская», - сказаў І. Шастакоў.
Ён таксама ўдакладніў, што пры падрыхтоўцы метрапалітэна да Гульняў адпрацоўваюцца пытанні ўзмацнення кантролю бяспекі пасажыраў, сумесна з Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце распрацоўваецца дадатковая сістэма арыентавання пасажыраў, якая будзе складацца з часовых канструкцый, усталяваных на станцыях метро.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/besplatnyiy-wi-fi-ko-ii-evropeyskim-igram-poyavitsya-eshhe-na-6-stantsiyah-minskogo-metro/
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019