Жыхар Рэчыцы падчас рамонту ў нядаўна набытай кватэры знайшоў 31-гадовую згушчонку, паведамляе "Гомель ФМ" [1].
Банка 1988 г. была схаваная ў нішы за антрэсолямі. Савецкая згушчонка мае пэўныя адрозненні ад сучаснай прадукцыі Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната. Напрыклад, тэрмін захоўвання павялічыўся на 6 месяцаў, а вага наадварот зменшылася на 20 грамаў.
Спасылкі
[1] http://radiogomelfm.by/news/zhitel-rechitsy-nashel-banku-sgushchyenki-vremen-sssr/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ragachou