Аператыўнымі супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Савецкага РУУС былі затрыманы двое мінчан, якія прынеслі з сабой на дзень нараджэння наркотыкі.
Хлопцы 19 і 18 гадоў прыехалі на яго да сяброўкі, якой споўнілася 16 гадоў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. Пры сабе ў 18-гадовага мінчаніна мелася каля аднаго грама гашышу, у 19-гадовага ж было выяўлена каля двух грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Мефедрон». Апошні растлумачыў праваахоўнікам, што павінен быў падзяліць існуючы наркотык з іншымі ўдзельнікамі свята, у тым ліку і з імянінніцай. Маладыя людзі былі затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі да спажывання наркатычных рэчываў.
18-гадовы хлопец можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. 19-гадовы — на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Абодва з'яўляюцца студэнтамі. Супрацоўнікі міліцыі звяртаюць увагу на той факт, што згаданае мерапрыемства павінна было прайсці без удзелу бацькоў альбо каго-небудзь з дарослых, і нагадваюць бацькам аб арганізацыі вольнага часу сваіх дзяцей.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni