Падчас збораў памёр ваеннаабавязаны з Брэста, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"Сёння раніцай ваеннаабавязаны 1973 году нараджэння адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Рэанімацыйныя дзеянні выніку не далі. Папярэдняя прычына смерці - вострая сардэчная недастатковасць. У ходзе праходжання збораў са скаргамі на самаадчуванне ён не звяртаўся", - праінфармавалі ў ваенным ведамстве.
Міністэрства абароны выказала спачуванні родным памерлага. "У цяперашні час ведамства аказвае сям'і ваеннаабавязанага ўсебаковую дапамогу", - адзначылі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/minoborony-vo-vremja-sborov-umer-voennoobjazannyj-iz-bresta-336811-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minabarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-vaennyya