Прадстаўнікі Ельскага універсітэта папярэджваюць, што дэпрэсія прыводзіць да паскоранага старэння мозгу. Небяспечнае псіхічнае захворванне ўплывае на памяць і кагнітыўныя здольнасці чалавека, паведамляе [1] Medical Xpress.
"Мы лічым, што дэпрэсія можа паскараць натуральны працэс старэння", - адзначыла аўтар даследавання Ірына Эстерліс.
Даследчыкі прасканавалі мозг людзей, якія пакутуюць на дэпрэсію, і высветлілі, што шчыльнасць сінапсаў ў іх ніжэйшая, чым у здаровых людзей.
Чым ніжэйшая шчыльнасць сінапсаў - тым мацнейшыя выяўленыя сімптомы дэпрэсіі. Сярод іх - падвышаная няўважлівасць і страта цікавасці да спраў, якія раней прыносілі радасць.
Спасылкі
[1] https://medicalxpress.com/news/2019-02-clues-depression-brain-aging.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/depresiya