Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры перамагла ў біятлоннай гонцы на фестывалі "Усебеларуская студэнцкая лыжня", паведамляе БЕЛТА [2].
На дыстанцыю 4х3,6 км выйшлі квартэты (дзве жанчыны і двое мужчын) 51 ВНУ Беларусі. Прадстаўнікі вядучай спартыўнай установы ўпэўнена перамаглі ў гонцы. У складзе БДУФК выступілі Наталля Карніцкая, Ірына Губіцкая, Сцяпан Данілаў, Мікалай Мажайскі. Другое месца занялі каманда Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Пятра Машэрава, а замкнула тройку прызёраў каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.
"Усебеларуская студэнцкая лыжня" ў падобным фармаце праводзіцца ўпершыню на адной з лепшых лыжаролерных трас краіны ў сталічным мікрараёне Вяснянка. Удзельнікаў спаборніцтваў прыйшлі падтрымаць студэнты ВНУ сталіцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/sport/view/komanda-bgufk-pobedila-v-biatlonnoj-gonke-vsebelorusskoj-studencheskoj-lyzhni-336857-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon