У пяціпавярховым будынку Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі (НДУ ІЦМА) на вуліцы Ламаносава ў Санкт-Пецярбургу адбылося абвальванне пліт перакрыцця з пятага па другі паверхі.
Момент обрушения в здании ИТМО в Петербурге попал на видео: pic.twitter.com/bQcBwuLdtg [1]
— Пятый канал Новости (@5tv) 16 февраля 2019 г. [2]
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Па дадзеных МНС Расіі, людзей пад заваламі не засталося, усе эвакуяваныя.
Раней паведамлялася, што заблакаванымі ў будынку могуць быць каля 20 чалавек.
Па дадзеных МНС Расіі, плошча абвальвання склала каля 150 квадратных метраў.
У момант абрушэння ў будынку праходзілі факультатыўныя заняткі. Таксама ў частцы будынка праводзіліся будаўнічыя работы.
Спасылкі
[1] https://t.co/bQcBwuLdtg
[2] https://twitter.com/5tv/status/1096803550561218565?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne