У Мазыры ад берага ракі Прыпяць у раёне парку Перамогі адарвала баржу-бар з людзьмі на борце, паведамляе МНС [1].
Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла выратавальнікам Мазырскага раённага падраздзялення МНС каля 8 раніцы.
"Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку высветлілася, што на адлегласці прыкладна 15 м ад берага знаходзіцца баржа-бар, адзін з двух утрымлівальных трасоў абарваны. На баржы знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку афіцыянт. Работнікі МНС эвакуіравалі ўсіх на бераг пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі", - распавялі ў ведамстве.
Мужчын агледзелі работнікі хуткай дапамогі.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns