Канцлер Германіі Ангела Меркель, выступаючы сёння на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заклікала працягваць працу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе ТАСС [1].
Ангела Меркель адзначыла, што крызіс на ўсходзе Украіны пакуль далёкі ад вырашэння. "Трэба сказаць, што ад вырашэння мы далёкія, мы павінны абавязкова працягваць працу", - падкрэсліла канцлер, нагадаўшы, што ўрэгуляванне сітуацыі ажыццяўляецца ў рамках мінскіх дамоўленасцяў.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6125154
[2] https://zviazda.by/be/tags/kancler-germanii-angela-merkel
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryzis-va-ukraine