Жыхары горада Баранавічы сталі сведкамі незвычайнага відовішча 16 лютага ў апоўдні, піша Intex-press [1].
Да ЗАГС пад'ехалі чатыры чырвоныя Renault T і тры джыпа. У гэты дзень стварыць сям'ю вырашылі жыхары горада Артур Емяльянчык і Алеся Сурма. Маладым па 26 гадоў, да вяселля яны сустракаліся два гады.
"Я працую дальнабойнікам, - распавёў Артур. - З дзяцінства марыў працаваць вадзіцелем, а таксама хацелася, каб у вясельным картэжы было некалькі цягачоў".
Маладыя прыехалі да загса на джыпах, а за рулём Renault T былі сябры і калегі жаніха.
Спасылкі
[1] https://www.intex-press.by/2019/02/16/neobychnaya-i-krasivaya-svadba-dalnobojshhika-chetyre-krasnyh-tyagacha-priehali-k-zagsu-v-baranovichah-videofakt/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-vyaselle
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyaselle
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagachy
[5] https://zviazda.by/be/tags/dalnaboyniki
[6] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy