У Мядзельскім раёне мінак дапамог злавіць дачнага злодзея па гарачых слядах, сцвярджае sb.by [1].
Падрабязнасці паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага РАУС Юрый Петрашэўскі:
"Інцыдэнт адбыўся нядаўна ў вёсцы Уздрыгалавічы. Руслан Уладзіміравіч ішоў міма аднаго з дамоў, заўважыў святло. Грамадзянін ведаў, што ўзімку гаспадары дачы тут не бываюць. Падышоўшы бліжэй, мужчына заўважыў, што замок узламаны, а значыць - унутр мог забрацца чужы".
Калі Руслан гучна сказаў, што выклікае міліцыю, святло ў хаце знікла. Выкліканыя супрацоўнікі патрульна-паставой службы ўбачылі адкрытае акно і сляды, якія вядуць у бок лесу. Па іх і пайшлі, неўзабаве затрымаўшы магчымага злодзея - 48-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па факце замаху на крадзеж.
Начальнік аддзела палкоўнік міліцыі Андрэй Мініч выказаў шчырую ўдзячнасць Руслану Уладзіміравічу за дапамогу.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/prokhozhiy-pomog-poymat-dachnogo-vora-.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/myadzelski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/minaki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/dacha