Мінскі заапарк запрашае 23 лютага на забаўляльна-спартыўную праграму "Зімовы прызыў", паведаміў [1] сайт установы.
У гэты дзень мужчыны змогуць бясплатна азнаёміцца з усёй калекцыяй фауны ў заапарку (у тым ліку палюбавацца экзатычнымі асобнікамі ў "экзатарыуме", "акварыуме", "тэрарыуме") - па прад'яўленні ваеннага білета або пасведчанні вайскоўца.
Акрамя таго, жадаючыя праявіць сілу, спрыт, кемлівасць змогуць гэта зрабіць у спартыўна-забаўляльнай праграме і атрымаць у выніку памятную ўзнагароду. Наведвальнікам таксама прапануюць паўдзельнічаць у праекце "Фотапаляванне", злавіўшы ў фотааб'ектыве мілыя, пацешныя і іншыя моманты жыцця насельнікаў заапарка.
У гонар свята ў гэты дзень аб'яўлена акцыя "1+1": па адным білеце ў заапарк змогуць прайсці два чалавекі. Ва ўстанове нагадалі, што для дзяцей да 5 гадоў наведванне бясплатнае.
Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фаўны Беларусі. Усяго тут змяшчаецца каля 2 тыс. жывёл 500 відаў.
Спасылкі
[1] http://minskzoo.by/zoonews/944-zimnij-prizyv-v-minskom-zooparke
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-zaapark-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/23-lyutaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaapark