Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай атрымала перамогу ў бегу на 60 м з бар'ерамі ў адкрытым чэмпіянаце Бельгіі, паведаміла [1] прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
У першым старце пасля аднаўлення ад траўмы адзін з лідэраў зборнай паказала высокі вынік - 7,96 сек. Бліжэйшыя суперніцы, бельгійскія бягухі, не змаглі выбегчы з васьмі секунд.
У верасні 2018 года Аліна перанесла аперацыю на калене. Наша спартсменка даволі хутка вярнулася да трэніровачнага працэсу, і ў Бельгіі паказала добрую гатоўнасць.
Як адзначылі ў БФЛА, гэта трэці час на дадзенай дыстанцыі ў Еўропе, што дазволіла Аліне Талай выканаць нарматыў на кантынентальны форум у закрытых памяшканнях, які пройдзе з 1 па 3 сакавіка ў Глазга.
Спасылкі
[1] http://bfla.eu/?p=43640
[2] https://zviazda.by/be/tags/alina-talay
[3] https://zviazda.by/be/tags/beg
[4] https://zviazda.by/be/tags/belgiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka