Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова прывяла ў якасці пазітыўнага прыкладу з сусветнай практыкі барацьбы з лішняй вагой забарону на аб'ём таліі больш як 90 сантыметраў, якая дзейнічае ў Японіі, перадае [1] news.mail.ru са спасылкай на РІА Навіны.
"Мы вельмі ўважліва вывучылі вопыт краін, дзе самая высокая працягласць жыцця, краін, якія разумеюць сувязь харчавання са станам здароўя і працягласцю жыцця і рэагуюць на гэта", - сказала яна ў інтэрв'ю агенцтву.
Паводле слоў Паповай, у Японіі грамадзяне ад 40 да 75 гадоў праходзяць працэдуру кантрольнага замеру таліі штогод. У выпадку перавышэння ўстаноўленай "Метаба-законам" нормы японцаў адпраўляюць на кансультацыі для падбору прыдатнай стратэгіі зніжэння вагі.
У Японіі, як адзначыла чыноўніца, дзейнічае праграма "Выратаванне нацыі", паводле якой, між іншым, прадугледжана стварэнне аптымальнай сістэмы харчавання з выкарыстаннем морапрадуктаў і вітамінаў.
- За клопат пра здароўе працаздольнага насельніцтва там, паводле слоў кіраўніка Расспажыўнагляду, нясуць адказнасць працадаўцы, і часам яна мае на ўвазе шматмільённыя штрафы.
- У лістападзе мінулага года ў Дзярждуме Расіі з мэтай барацьбы з атлусценнем прапанавалі забараніць продаж прысмакаў ў расійскіх школах. Усяго ад гэтай праблемы пакутуе каля двух мільёнаў расіян.
Спасылкі
[1] https://news.mail.ru/society/36303946/?&utm_source=pulse_mail_ru&
[2] https://zviazda.by/be/tags/atlusnenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya