Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, кітайцы ў сярэднім праводзяць у інтэрнэце 2 гадзіны 42 хвіліны ў дзень, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
У прыватнасці, на сетку ў мужчын сыходзіць 2 гадзіны 54 хвіліны, у жанчын - 2 гадзіны 30 хвілін, у жыхароў гарадоў - 3 гадзіны 23 хвіліны, а жыхароў вёсак - 1 гадзіна і 38 хвілін. Паведамляецца, што кітайцы выходзяць у інтэрнэт праз смартфоны, планшэты і іншыя прылады. Праз смартфоны і планшэты жыхары Паднябеснай у сярэднім сядзяць у інтэрнэце 1 гадзіну 53 хвіліны. Жыхары ва ўзросце 20-24 гадоў трацяць больш за ўсё часу на сетку ў смартфонах і планшэтах - 3 гадзіны 50 хвілін. А сярэдні час штодзённага выкарыстання інтэрнэту кітайцамі праз іншыя прылады складае 49 хвілін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya