Галалёдзіца, парывісты вецер і без істотных ападкаў чакаецца ў Беларусі 19 лютага, па захадзе краіны будзе да 10 градусаў цяпла, паведаміла pogoda.by [1].
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць і без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па ўсходзе месцамі - мінус 8-12, у заходніх раёнах - ад нуля да плюс 2. Днём будзе ад нуля да плюс 6, па захадзе краіны - 7-10 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya
[3] https://zviazda.by/be/tags/hutchey-vyasna