19 лютага стартуе бізнес-школа "Ад ідэі да бізнэсу” па пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі БРСМ.
Спецкурс “Ад ідэі да праекта” будзе праходзіць пад ментарствам Генеральнага дырэктара Маладзёжнага бізнес-інкубатара Рымы Епур, а яго слухачамі стануць прадстаўнікі сталіцы на рэспубліканскім этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.
Спецкурс будзе доўжыцца чатыры дні. У першы дзень маладыя людзі наведаюць кампанію “Кока-кола Беврыджыс Беларусь”, дзе праслухаюць лекцыю аб дзейнасці ўнітарнага прадпрыемства і змогуць убачыць на свае вочы, як выбудоўваецца работа кампаніі. На другі дзень удзельнікаў чакае сустрэча з Максімам Бодзікавым, дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Сямейнае выхаванне”, прафесійным псіхолагам, коўчам і трэнерам, падчас якой будзе магчымасць павысіць свае камунікатыўныя навыкі і даведацца пра сакрэты вядзення перамоваў. На трэці дзень на трэнінгу "Матывацыя да поспеху” Рыма Епур раскажа пра самыя дзейсныя спосабы матывацыі. Затым удзельнікі паспрабуюць прымяніць тэарэтычныя навыкі на практыцы і прэзентаваць свае праекты, а таксама прааналізуюць фінансавы складнік сваіх распрацовак.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ»пры падтрымцы Маладзёжнага бізнес-інкубатара.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/ideya
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes