16 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка" пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля Chevrolet мазырскія памежнікі ў падлакотніку паміж сядзеннямі выявілі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы, інфармуе [1] Дзяржпагранкамітэт. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам боепрыпасаў аказаўся 49-гадовы грамадзянін Украіны.
У дачыненні да жыхара Кіеўскай вобласці пачата праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржмяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Патроны забраныя для правядзення экспертызы.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/53363/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet