У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 лютага а 12:00 будзе ўрачыста прадстаўлена ўнікальны рукапіс - пераклад Евангелля на беларускую мову Міхаіла Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа. Пра гэта «Мінск-Навінам» [1] паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Урачыстасць адбудзецца з удзелам унучкі Якуба Коласа Марыі Міцкевіч, якая зачытае ўрыўкі з твора знакамітага сваяка і перадасць у фонд бібліятэкі некаторыя рарытэтныя выданні.
Толькі адзін дзень на выставе будзе экспанавацца ўнікальны рукапіс перакладу Евангелля (чатыры сшыткі), якая захоўваецца ў Марыі Міцкевіч. Са згоды спадчынніцы аблічбаваная версія рукапісу ўжо даступная чытачам Нацыянальнай бібліятэкі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/unikalnyiy-rukopisnyiy-perevod-evangeliya-predstavyat-v-natsionalnoy-biblioteke/