Сёння, 19 лютага а сёмай гадзіне раніцы па нумары "101" ад суседзяў паступіла паведамленне пра дым з кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў Мінску па вуліцы Багдановіча, паведамляе [1] сайт МНС.
Пасля ўскрыцця ўваходных металічных дзвярэй звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў калідоры быў знойдзены гаспадар кватэры, 1961 года нараджэння, інвалід 3-яй групы па апорна-рухальным апараце, у непрытомным стане. Мужчына быў перададзены работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.
У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне ложка і пасцельных прыналежнасцяў ў жылым пакоі на плошчы 2 кв. метры.
Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыцынскімі работнікамі ў 8/2 канстатавана смерць мужчыны.
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/242898/?_gl=1*oknxvw*_ga*MTE1NjQ1ODk4Mi4xNTA5Njk0Mzgw*_gid*OTczMTcwMDUyLjE1NTA0NzQyNzk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar