Супрацоўнікі Брэсцкай мытні самастойна аператыўна ліквідавалі ўзгаранне грузавога аўтамабіля на тэрыторыі пункта пропуску "Казловічы". У момант узгарання кіроўца аўтацягніка, грамадзянін Рэспублікі Польшча, знаходзіўся ў зале мытнага афармлення, гаворыцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі [1].
Мытнікі абясточылі аўтамабіль шляхам адлучэння сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля, затушылі ўзгаранне вогнетушыцелем да вяртання вадзіцеля аўтацягніка.
Іншыя транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне, эвакуіраваны на бяспечныя парковачныя месцы.
Далейшыя аператыўныя дзеянні былі праведзены супрацоўнікамі МНС.
Спасылкі
[1] http://www.customs.gov.by/ru/news1-ru/view/vozgoranie-gruzovogo-avto-operativno-lokalizovano-brestskimi-tamozhennikami-9943-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mytnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-mytniki