Сусветна вядомы нямецкі мадэльер Карл Лагерфельд памёр ва ўзросце 85 гадоў, інфармуе Le Figaro [1].
Па дадзеных выдання, крэатыўны дырэктар моднага дома Chanel адчуваў сябе дрэнна на працягу некалькіх тыдняў. Аднак прычыны смерці і іншыя абставіны пакуль невядомыя.
У канцы студзеня куцюр'е ўпершыню з 1983 года не выйшаў на паклон пасля паказу новай калекцыі Chanel у Парыжы. Прадстаўнікі моднага дома патлумачылі гэта стомленасцю крэатыўнага дырэктара.
Карл Лагерфельд нарадзіўся ў Гамбургу 10 верасня 1933 года ў сям'і банкаўскага служачага. У 1952 г. пераехаў у Парыж, дзе стаў спасцігаць асновы моды. У 1974 годзе мадэльер заснаваў уласную лінію - Karl Lagerfeld Impression, а з 1983-го працаваў мастацкім дырэктарам дома Chanel.
Спасылкі
[1] http://madame.lefigaro.fr/style/karl-lagerfeld-le-couturier-de-chanel-est-mort-190219-163253
[2] https://zviazda.by/be/tags/pamyor
[3] https://zviazda.by/be/tags/madeler
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyzayner